Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 жніўня 2016, 12:16

Восень у Беларусі пачнецца з цёплага і сухога надвор'я

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Восень у Беларусі пачнецца з цёплага і сухога надвор'я, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.

"Надвор'е 30 жніўня ненадоўга зменіцца. У Беларусь прарвецца атмасферны фронт з Заходняй Еўропы, які прынясе паніжэнне тэмпературы і навальнічныя дажджы: ноччу ў цэнтральных і ўсходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература ноччу складзе 12-18 градусаў вышэй за нуль, днём чакаецца 17-23 градусы цяпла, па паўднёвым усходзе будзе крыху цяплей: ноччу плюс 19-21 градус, днём 24-26 градусаў вышэй за нуль", - растлумачыў сіноптык.

"З серады і да нядзелі ўладу над надвор'ем возьме чарговы антыцыклон, які прынясе ў большасць раёнаў краіны сухое надвор'е. Характэрнай асаблівасцю стане халаднаватая раніца, а днём будзе сонечна і камфортна", - расказаў ён.

Так, 31 жніўня ападкаў пераважна не чакаецца, толькі ў асобных раёнах па паўночным усходзе Віцебскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу складзе 5-12 градусаў вышэй за нуль, днём прагназуецца 17-24 градусы цяпла. У чацвер будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература ноччу складзе 4-11 градусаў вышэй за нуль, днём чакаецца 20-25 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 27 градусаў. У пятніцу таксама будзе пераважна без ападкаў, толькі днём месцамі па поўначы чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ноччу складзе 7-14 градусаў вышэй за нуль, днём - 21-28 градусаў цяпла.

"Першыя асеннія выхадныя парадуюць цёплым і сухім надвор'ем: будзе пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература ноччу складзе 6-13 градусаў вышэй за нуль, днём чакаецца 19-26 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе да плюс 28. Калі каляндарнае лета завершыцца, то кліматычнае лета яшчэ прадоўжыць нас радаваць", - падкрэсліў Дзмітрый Рабаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі