Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 лістапада 2017, 10:56

Водна-балотны заказнік "Слаўгарадскі" створаны ў Беларусі

10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створаны водна-балотны заказнік "Слаўгарадскі". Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў нумар 825 ад 4 лістапада 2017 года, апублікаванай сёння на Нацыянальным прававым партале, паведамляе БЕЛТА.

Саўмін пастанавіў аб'явіць рэспубліканскім водна-балотным заказнікам "Слаўгарадскі" ў Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці землі ляснога фонду дзяржаўнай лесагаспадарчай установы "Краснапольскі лясгас" (8622 га), частку зямлі Старынскага лясніцтва, землі сельскагаспадарчага прызначэння ААТ "Жалезінскі АГРА" (55,48 га), ААТ "Ляснянскі Агра" (480,93 га), ААТ "Прысожжа" (1531,92 га), сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва "Наша Радзіма" (395,99 га), ААТ "Урачанскі" (235,65 га), камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Гіжэнкі-Агра" (522,93 га), землі запасу (2934,43 га).

Дакументам зацверджаны граніцы, плошча і склад зямель заказніка. Сам аб'ект перададзены ў кіраванне Слаўгарадскага райвыканкама. Фінансаванне функцыянавання і аховы заказніка "Слаўгарадскі", а таксама мерапрыемстваў, звязаных з яго аб'яўленнем, будзе ажыццяўляцца са сродкаў мясцовых бюджэтаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

Слаўгарадскаму райвыканкаму даручана ў шасцімесячны тэрмін забяспечыць рэгістрацыю ва ўстаноўленым парадку ўтвараемай тэрытарыяльнай адзінкі Беларусі - рэспубліканскага водна-балотнага заказніка "Слаўгарадскі", а таксама ўстаноўку спецыяльных інфармацыйных знакаў па яго межах.

Гэта пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі