Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 жніўня 2018, 09:00

Уступная кампанія ў Беларусі выйшла на фінішную прамую

6 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вышэйшыя навучальныя ўстановы Беларусі 6 жніўня афіцыйна завяршаюць уступную кампанію, паведамляе БЕЛТА.

ВНУ праводзяць адкрытыя пасяджэнні прыёмных камісій па залічэнні на дзённае і завочнае аддзяленні студэнтаў-платнікаў. На сайтах устаноў можна будзе знайсці поўныя спісы першакурснікаў.

Прыём дакументаў на платную форму навучання ва ўстановах вышэйшай адукацыі завяршыўся 4 жніўня.

На бюджэтныя месцы залічэнне скончылася 28 ліпеня. Па яго выніках адзначаўся рост конкурсаў і прахадных балаў на многія спецыяльнасці.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі