Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 жніўня 2018, 18:16

Вялікабрытанія вітае высокую ступень гатоўнасці Беларусі да II Еўрапейскіх гульняў

20 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Вялікабрытанія вітае высокую ступень гатоўнасці Беларусі да II Еўрапейскіх гульняў, якія адбудуцца ў 2019 годзе ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Лондане.

Тэма падрыхтоўкі да гульняў абмяркоўвалася на сустрэчы пасла Беларусі ў Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі Сяргея Алейніка з кіраўніцтвам Брытанскай алімпійскай асацыяцыі. З брытанскаэга боку ў перагаворах прынялі ўдзел генеральны сакратар Брытанскай алімпійскай асацыяцыі Біл Свінэй, менеджар па падрыхтоўцы ўдзелу брытанскай дэлегацыі ў Еўрапейскіх гульнях Поль Форд, а таксама дырэктар па развіцці алімпійскіх адносін Жан Патэрсан.

Акрамя таго, бакі абмеркавалі пытанні ўдзелу брытанскай спартыўнай каманды ў гульнях, а таксама развіцця супрацоўніцтва па лініі НАК дзвюх краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі