Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 верасня 2017, 11:19

Вядзенне контрнаступлення адпрацоўваюць сёння ваенныя на вучэнні "Захад-2017"

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вядзенне контрнаступлення адпрацоўваюць сёння ваенныя на вучэнні "Захад-2017". Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства абароны, паведамляе БЕЛТА.

Прадаўжаецца другі этап беларуска-расійскага сумеснага стратэгічнага вучэння "Захад-2017", у ходзе якога адпрацоўваюцца пытанні кіравання войскамі (сіламі) ва ўмовах хутка зменлівай абстаноўкі, арганізацыі ўзаемадзеяння і ўсебаковага забеспячэння ў інтарэсах вырашэння пастаўленых задач.

Так, на палігонах Барысаўскі і Асіповіцкі падраздзяленні рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) адпрацоўваюць пытанні разгрому ўмоўнага праціўніка, які ўклініўся ў абарону, вядзенне контрнаступлення для аднаўлення першапачатковага становішча. Дзеянні агульнавайсковых падраздзяленняў падтрымліваюцца артылерыяй, ударамі авіяцыі. Падраздзяленні ППА ажыццяўляюць проціпаветранае прыкрыццё пунктаў кіравання, агнявых пазіцый, раёнаў абароны воінскіх часцей і падраздзяленняў.

На палігоне Лепельскі воінскімі часцямі і падраздзяленнямі праводзіцца розыгрыш разведвальна-пошукавых дзеянняў па блакіраванні і знішчэнні выяўленага незаконнага ўзброенага фарміравання з этапам баявой стральбы.

Астатнія падраздзяленні выконваюць задачы ў адпаведнасці з прызначэннем (нясенне баявога дзяжурства ў прызначанай зоне паражэння ў падраздзяленнях ракетных войскаў, вядзенне паветранай разведкі ў раёне адказнасці разлікамі БАК).

На 174-м вучэбным палігоне ВПС і войскаў ППА Даманаўскі змешанае падраздзяленне 115-га зенітнага ракетнага палка ў складзе аднаго зенітнага ракетнага дывізіёна С-300 і прыдадзенай зенітнай ракетнай батарэі "Аса" ва ўзаемадзеянні з падраздзяленнямі вайсковай ППА, знаходзячыся ў пазіцыйным раёне, адпрацоўвае пытанні адбіцця ўдараў сродкаў паветранага нападзення ўмоўнага праціўніка.

Разлікі зенітнага ракетнага комплексу "Аса-АКМ" 147-й зенітнай ракетнай брыгады выканаюць баявую стральбу па імітацыйных паветраных цэлях на малых вышынях. Зенітны ракетны дывізіён С-300ПС з падраздзяленнямі вайсковай ППА будзе выконваць задачы па прыкрыцці групоўкі войскаў ад сродкаў паветранага нападзення праціўніка. Баявая стральба будзе весціся па мішэнях, што імітуюць крылатыя ракеты і верталёты агнявой падтрымкі.

Падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Беларусі вядуць разведку сіламі і сродкамі, якія знаходзяцца ў рэзерве камандзіраў воінскіх часцей па пошуку дыверсійна-разведвальных груп умоўнага праціўніка ў прызначаных раёнах, у тым ліку ў ходзе вядзення паветрана-надглядных дзеянняў.

Разведвальнае падраздзяленне 103-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады, выкарыстоўваючы беспілотны авіяцыйны комплекс "Маскіт" і станцыі радыёэлектроннай разведкі, з зададзенай дакладнасцю будуць вызначаць месцы знаходжання і маршруты перамяшчэння ўмоўнага праціўніка. Выкарыстоўваючы даныя разведкі, дэсантна-штурмавая рота правядзе яго блакіраванне і знішчэнне.

На палігоне Лосвіда будзе адпрацавана пытанне спынення пранікнення на аб'ект (участка газаправода) і знішчэння ўмоўнага праціўніка падраздзяленнем 38-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады, што ажыццяўляе яго ахову.

Напярэдадні вучэнне "Захад-2017" перайшло ў актыўную фазу. Штабы розных узроўняў прадаўжаюць адпрацоўку пытанняў, звязаных з кіраваннем войскамі (сіламі) пры вядзенні манеўранай абароны. Ажыццяўляецца збор, аналіз і абагульненне даных абстаноўкі, на аснове якіх прымаюцца рашэнні, удакладняюцца задачы войскам (сілам). Адбываецца бесперапыннае кіраванне войскамі ў ходзе выканання вучэбна-баявых задач.

Вучэнне прадоўжыцца да 20 верасня. На тэрыторыі Беларусі задзейнічаны палігоны Лепельскі, Барысаўскі, Лосвіда, Асіповіцкі, два палігоны ВПС і войскаў ППА - Ружанскі і Даманаўскі, а таксама два ўчасткі мясцовасці ў Віцебскай вобласці - Дрэтунь і Глыбокае. У Расіі яно праходзіць на палігонах Лужскі, Стругі Чырвоныя і Праўдзінскі ў Калінінградскай, Ленінградскай і Пскоўскай абласцях.

Колькасць асабовага складу, што ўдзельнічае ў вучэнні, складае каля 12,7 тыс. ваеннаслужачых. Пры гэтым у Беларусі задзейнічана каля 10,2 тыс. чалавек (ад Беларусі - крыху больш за 7 тыс., ад Расіі - каля 3 тыс.), 370 адзінак бранятанкавай тэхнікі, у тым ліку каля 140 танкаў. Таксама будзе выкарыстана да 150 адзінак артылерыі і рэактыўных сістэм залпавага агню, больш за 40 самалётаў і верталётаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі