Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 чэрвеня 2018, 12:16

Віцэ-прэзідэнт ЕБРР высока ацаніў узровень аздараўленчага і экалагічнага турызму ў Беларусі

7 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Алан Пію сёння на сустрэчы з кіраўніком беларускай дзяржавы Аляксандрам Лукашэнкам высока ацаніў узровень аздараўленчага і экалагічнага турызму ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віцэ-прэзідэнт ЕБРР падзяліўся сваімі ўражаннямі ад наведвання санаторыя "Пліса" ў Глыбоцкім раёне, дзе праходзіла выязное пасяджэнне рэгіянальнай групы ЕБРР (краін Усходняй Еўропы, у тым ліку Беларусі, а таксама Каўказа). Паводле яго слоў, удзельнікам вельмі спадабалася гэта месца. "Я спадзяюся, што нашы 220 супрацоўнікаў, якія былі там, будуць актыўна прапагандаваць аздараўленчы і экалагічны турызм у Беларусі, таму што ўсе яны пад вялікім уражаннем", - сказаў Алан Пію.

Ён таксама заўважыў: "Мы вельмі актыўна супрацоўнічаем з Беларуссю ў галіне кіравання воднымі рэсурсамі, водаачысткі ў беларускіх гарадах. Гэта вельмі важна для насельніцтва".

Віцэ-прэзідэнт ЕБРР наведвае Беларусь 3-8 чэрвеня. Ужо адбылося некалькі яго сустрэч з кіраўніцтвам беларускіх дзяржорганаў. Плануецца, што 8 чэрвеня ён наведае Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі