Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 ліпеня 2018, 12:36

Віцэ-прэм'ер і міністры правядуць у жніўні прыёмы грамадзян у Саўміне

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Калінін, а таксама кіраўнікі міністэрстваў правядуць у жніўні асабістыя прыёмы грамадзян, іх прадстаўнікоў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Савеце Міністраў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Анатоль Калінін правядзе прыём грамадзян 1 жніўня, міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны - 3 жніўня, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук - 8 жніўня. На 10 жніўня запланавана сустрэча з грамадзянамі міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Уладзіміра Калтовіча, на 15 жніўня - міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леаніда Зайца.

Міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак правядзе асабісты прыём 17 жніўня, міністр замежных спраў Уладзімір Макей - 22 жніўня, міністр фінансаў Уладзімір Амарын - 24 жніўня, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч - 29 жніўня. Прыём у міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандра Церахава запланаваны на 31 жніўня.

Асабісты прыём праводзіцца з 10.00 па адрасе: вул. Савецкая, 9, пакой 103, кантактныя тэлефоны 8(017) 222-65-09, 222-63-69. Асабісты прыём міністрамі і старшынямі дзяржаўных камітэтаў вядзецца, як правіла, па папярэднім запісе, намеснікамі прэм'ер-міністра - толькі па папярэднім запісе з прадстаўленнем звароту па сутнасці пытання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі