Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 красавіка 2018, 13:07

Ветранае надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ветранае надвор'е чакаецца ў Беларусі на бягучым тыдні, паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Атмасферныя франты выцеснілі цёплае паветра за межы Беларусі, і з паўночна-заходнімі патокамі ў атмасферы на тэрыторыю нашай краіны накіравалася няўстойлівае і больш халаднаватае паветра з поўначы Скандынавіі. У бліжэйшыя дні чакаецца няўстойлівае надвор'е", - расказалі сіноптыкі.

У чацвер, 19 красавіка, пераважна па ўсходняй палавіне краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Удзень на большай частцы тэрыторыі чакаецца паўночна-заходні, паўночны вецер парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе 5-11 градусаў цяпла. Удзень будзе ад 10 да 16 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 18 градусаў.

У пятніцу, 20 красавіка, пры павышаным фоне атмасфернага ціску будзе без істотных ападкаў. Тэмпература ўначы - 3-8 градусаў вышэй за нуль, удзень тэмпература будзе ў межах ад плюс 14 па паўночным усходзе да плюс 22 па паўднёвым захадзе краіны.

У суботу, 21 красавіка, пад уплывам атмасферных франтоў ад цыклону, які будзе перамяшчацца ўздоўж паўночна-ўсходніх граніц Беларусі, уначы па поўначы, а ўдзень пераважна па паўночна-ўсходняй палавіне краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Раніцай і ўдзень у многіх раёнах рэспублікі чакаецца моцны парывісты вецер. Уначы будзе 6-11 градусаў вышэй за нуль. Удзень - ад 13 цяпла па поўначы да 24 цяпла па поўдні краіны.

У нядзелю, 22 красавіка, захаваецца няўстойлівае ветранае надвор'е і стане халадней. Уначы па поўначы, удзень на большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература ўначы - 2-7 градусаў цяпла, удзень - 9-15 вышэй за нуль, па паўднёвым захадзе краіны - да плюс 17.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі