Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 ліпеня 2016, 17:48

Ветэраны ў Беларусі карыстаюцца асаблівай пашанай і павагай - Качанава

28 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ветэраны ў Беларусі карыстаюцца асаблівай пашанай і павагай. Упэўненасць у гэтым выказала намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Наталля Качанава прыняла ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі ўшанавання са 100-гадовым юбілеем Героя Савецкага Саюза Васіля Мічурына. Разам з віцэ-прэм'ерам павіншаваць юбіляра ў Беларускі дзяржаўны музей Вялікай Айчыннай вайны прыйшлі памочнік Прэзідэнта - галоўны інспектар па горадзе Мінску Аляксандр Якабсон, старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац, намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак, памочнік міністра абароны па ідэалагічнай рабоце ва Узброеных Сілах - начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Аляксандр Гура, а таксама прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый, маладзёжных рухаў.

Характарызуючы Васіля Мічурына, намеснік прэм'ер-міністра Беларусі назвала яго ўнікальным чалавекам, які на працягу жыцця аддаваў усе свае сілы і веды служэнню Радзіме, народу.

Наталля Качанава падкрэсліла, што па адносінах да ветэранаў можна меркаваць аб грамадстве ў цэлым. "У нашай краіне ветэраны карыстаюцца асаблівай пашанай і павагай. Невыпадкова сёння ўшаноўваем ветэрана менавіта ў музеі Вялікай Айчыннай вайны. Гэта тыя людзі, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай краіны. Мы жывём у такой цудоўнай краіне дзякуючы ветэранам", - сказала віцэ-прэм'ер.

Паводле яе слоў, на ўзроўні дзяржавы ветэранам аказваецца падтрымка па ўсіх пытаннях, у тым ліку па медыцынскім і матэрыяльным забеспячэнні. Разам з тым, нараўне з дзяржпадтрымкай, на думку намесніка прэм'ер-міністра Беларусі, асабліва каштоўная для ветэранаў увага грамадства. "Самае галоўнае - гэта клопат людзей, добрыя адносіны да ветэранаў, якія, несумненна, заслугоўваюць гэтага", - сказала Наталля Качанава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі