Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 красавіка 2018, 13:23

Вашчанка: расхлябанасць і безгаспадарчасць - галоўная прычына парушэнняў проціпажарных патрабаванняў

26 красавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Расхлябанасць і безгаспадарчасць - галоўная прычына парушэнняў проціпажарных патрабаванняў. Аб гэтым сёння ў час даклада Прэзідэнту Беларусі Аляксандру Лукашэнку аб стане спраў у гэтай сферы заявіў міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр расказаў, што па даручэнні кіраўніка дзяржавы было праверана каля 7 тыс. аб'ектаў з масавым знаходжаннем людзей. "На 82 працэнты выяўлены парушэнні проціпажарных патрабаванняў рэжымнага характару, для ўстаранення якіх не патрабуецца значных матэрыяльных затрат. Галоўная прычына такога стану спраў не адсутнасць сродкаў, а расхлябанасць і безгаспадарчасць", - адзначыў кіраўнік ведамства.

Паводле слоў Уладзіміра Вашчанкі, вядзецца работа па ўстараненні выяўленых недахопаў, прыняты строгія меры.

Міністр падкрэсліў, што на заканадаўчым узроўні створаны ўсе ўмовы для забеспячэння пажарнай бяспекі на высокім узроўні і далейшага зніжэння гібелі людзей. "Аднак якасць рэалізацыі законаў і іншых нарматыўна-прававых актаў, дзе дакладна вызначаны патрабаванні бяспекі, абавязкі і адказнасць кіраўнікоў, вымушае жадаць лепшага. Усе пажары ў жылым фондзе, на прадпрыемствах і арганізацыях адбываюцца не з-за адсутнасці дарагіх інжынерна-тэхнічных рашэнняў, а з-за безадказнага стаўлення грамадзян да ўласнай бяспекі, невыканання кіраўнікамі прадпрыемстваў, службовымі асобамі сваіх абавязкаў па забеспячэнні здаровых і бяспечных умоў працы", - сказаў Уладзімір Вашчанка.

Да пажараў вядуць захламленасць тэрыторый смеццем, няправільная эксплуатацыя абсталявання, несвоечасовая ачыстка рабочых месц і будаўнічых канструкцый ад гаручых адкладанняў, наяўнасць крыніц запальвання - курэнне ва неўстаноўленых месцах, выкарыстанне адкрытага агню, невыкананне проціпажарных патрабаванняў пры правядзенні зварачных работ, эксплуатацыі электраабсталявання.

Вялікі рэзерв міністр бачыць у навучанні і правядзенні проціпажарных інструктажаў. "Часта гэта робіцца фармальна, і работнікі прадпрыемстваў не валодаюць элементарнымі навыкамі дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі", - канстатаваў ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі