Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 чэрвеня 2016, 12:12

Валютныя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы 30 чэрвеня і 1 ліпеня адменены

30 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Валютныя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы 30 чэрвеня і 1 ліпеня адменены з-за правядзення дэнамінацыі беларускага рубля, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў кантакт-цэнтры біржы.

Валютныя таргі адбудуцца 4 ліпеня.

Як паведамлялася, у адпаведнасці з указам нумар 450 з 1 ліпеня 2016 года ў Беларусі будзе праведзена дэнамінацыя афіцыйнай грашовай адзінкі. Грашовыя знакі ўзору 2000 года ў выглядзе банкнотаў па 31 снежня будуць заменены на грашовыя знакі ўзору 2009 года ў выглядзе банкнотаў і манет. Указам устанаўліваецца, што 1 беларускі рубель узору 2009 года роўны 100 беларускім капейкам узору 2009 года. На працягу паўгода, з 1 ліпеня па 31 снежня, грошы старога і новага ўзору будуць знаходзіцца ў паралельным абарачэнні. У гэты перыяд яны будуць абавязковыя для прыёму пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі