Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2016, 14:46

Валанцёры БРСМ у Мінску даставяць ветэранам пакупкі з сельгаскірмашу

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінская гарадская арганізацыя БРСМ прымае ўдзел у рэспубліканскай дабрачыннай маладзёжнай акцыі "Мы выбіраем дапамогу пажылым людзям", паведаміла БЕЛТА прэс-сакратар Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ Ганна Булай.

У прыватнасці, 24 верасня з 9.00 да 16.00 валанцёры руху "Добрае сэрца" з Мінска дапамогуць ветэранам Вялікай Айчыннай вайны бясплатна даставіць набытую прадукцыю з кірмашу да парога дома. Акцыя будзе праводзіцца на пляцоўцы каля "Чыжоўка-Арэны".

Напярэдадні Дня пажылых людзей (1 кастрычніка) у кожным раёне Мінска моладзь БРСМ правядзе мерапрыемствы для адзінокіх і адзінова пражываючых грамадзян пажылога ўзросту. Актыў Заводскай раённай арганізацыі прадугледзеў работу гарачай тэлефоннай лініі па прыёме зваротаў пажылых людзей, актыў Маскоўскай акажа дапамогу ў прыбіранні кватэр адзінокіх пенсіянераў, Партызанскай - наведае са святочнай праграмай Дом-інтэрнат для пенсіянераў і інвалідаў. Валанцёры пярвічнай арганізацыі БРСМ Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта перададуць у Псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў нумар 3 сродкі асабістай гігіены.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі