Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 мая 2016, 09:01

Ваенныя самалёты Як-130 і МіГ-29 упершыню селі на трасу ў вячэрні час у Чэрвеньскім раёне

19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваенныя самалёты Як-130 і МіГ-29 упершыню селі на трасу ў вячэрні час у Чэрвеньскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У вучэнні былі задзейнічаны два вучэбна-баявыя самалёты Як-130 і два знішчальнікі МіГ-29. Паводле папярэдняй інфармацыі, пілоты паразілі ўсе мішэні і перахапілі ўсе паветраныя цэлі праціўніка.

"З шасці лётчыкаў, якія выканалі пасадку, пяць удзельнічалі ўпершыню ў такой трэніроўцы. Вынікамі іх работы я задаволены, яны паказалі вельмі высокае майстэрства і здольнасць выконваць практыкаванні ў складаных умовах", - расказаў камандуючы ВПС і войскамі ППА Алег Двігалеў.-0-

Аднак трэніроўка яшчэ не завершана, растлумачыў камандуючы. Паводле яго слоў, сёння будзе пасадка Су-25 у начных умовах.

Штурмавік Су-25 сеў ноччу на трасу ў Чэрвеньскім раёне
Яго палёт стаў адметнасцю трэніроўкі, у час якой на ўчастак дарогі познім вечарам таксама прызямліліся два вучэбна-баявыя самалёты Як-130 і два знішчальнікі МіГ-29.

Фота Раміля Насібуліна,

Відэа Міхаіла Маціеўскага.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі