Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 чэрвеня 2017, 16:15

Ваенная школа Беларусі даказала сваю эфектыўнасць і атрымала прызнанне за мяжой - Раўкоў

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваенная школа Беларусі даказала сваю эфектыўнасць і атрымала прызнанне за мяжой. Аб гэтым заявіў міністр абароны Андрэй Раўкоў у час урачыстай цырымоніі з нагоды выпуску слухачоў факультэта Генеральнага штаба Узброеных Сіл і камандна-штабнога факультэта Ваеннай акадэміі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нацыянальная ваенная школа актыўна развіваецца і забяспечвае самадастатковасць незалежнай суверэннай рэспублікі ў вырашэнні важнейшых дзяржаўных задач падрыхтоўкі кадраў для ўсіх звёнаў кіравання сістэмы забеспячэння ваеннай бяспекі. Яна даказала сваю эфектыўнасць і атрымала прызнанне за межамі нашай краіны", - сказаў Андрэй Раўкоў.

Міністр абароны адзначыў, што сёння ў страі выпускнікоў факультэта Генеральнага штаба чарговы раз стаяць афіцэры Узброеных Сіл Казахстана, што сведчыць аб эфектыўнасці супрацоўніцтва паміж брацкімі народамі і правамернасці шматвектарнай знешняй палітыкі Беларусі.

Выпускаемыя старшыя афіцэры атрымалі сучасную ваенную адукацыю. "Менавіта вам давядзецца асвойваць усё новае і перадавое, чым валодае наша армія, інтэнсіўна нарошчваць моц Узброеных Сіл, вырашаць складаныя і адказныя задачы павышэння ўзроўню баявой гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей, вывучкі і зладжанасці органаў ваеннага кіравання, рэзультатыўнасці баявой падрыхтоўкі злучэнняў і воінскіх часцей", - падкрэсліў Андрэй Раўкоў.

Паводле яго слоў, падрыхтоўка афіцэра - гэта бесперапынны працэс. Вядучай формай падрыхтоўкі пры гэтым заўсёды была, ёсць і будзе самаадукацыя - пастаянная работа над сабой. "Выпускнік Ваеннай акадэміі - гэта заўсёды дзяржаўнік і патрыёт. Заўсёды і ўсюды з поўнай цвёрдасцю праводзьце ў жыццё дзяржаўную палітыку. Вучыце сваіх падначаленых абараняць нацыянальныя інтарэсы так, як гэта робіць Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка, як гэта робіць Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў", - закончыў віншаванне афіцэраў-выпускнікоў Андрэй Раўкоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі