Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 верасня 2018, 16:30

Вадзіцелям таксі трэба будзе прытрымлівацца дрэс-кода і адмовіцца ад курэння ў аўто

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вадзіцелям таксі ў Беларусі трэба будзе прытрымлівацца дрэс-кода і адмовіцца ад курэння ў аўто, паведаміў начальнік упраўлення аўтамабільнага і гарадскога пасажырскага транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Сяргей Дубіна ў прэс-цэнтры БЕЛТА, каменціруючы новую рэдакцыю Правіл аўтамабільных перавозак пасажыраў.

Прадугледжана, што вадзіцелі таксі павінны мець ахайны знешні выгляд, не выкарыстоўваць дамашняе і спартыўнае адзенне. Гэта датычыцца ў цэлым вадзіцеляў транспарту, якія выконваюць аўтамабільныя перавозкі пасажыраў.

У правілах таксама прапісана забарона на курэнне вадзіцеляў таксі ў час руху транспарту. Вадзіцелю аўтобуса (кандуктару) таксама забараняецца курыць у салоне аўтобуса і перавозіць у кабіне пабочных асоб, за выключэннем вадзіцеля-стажора.

Вадзіцеляў і кандуктараў абавязалі аказваць дапамогу пасажыру з інваліднасцю пры яго згодзе пры пасадцы і высадцы з транспарту, набыцці праязнога дакумента.

У Правілах аўтамабільных перавозак пасажыраў таксама прапісаны патрабаванні да афармлення і абсталявання таксі. Як растлумачыў Сяргей Дубіна, ніякага ўзмацнення строгасці не з'явілася. "У адпаведнасці з уступленнем у сілу норм дэкрэта нумар 7, нерэгулярныя перавозкі - гэта неліцэнзуемы від дзейнасці. Калі раней у тэхнічных нарматыўных прававых актах было патрабаванне аб наяўнасці жоўтых нумароў, то ў дзеючых правілах такога патрабавання няма. Усё астатняе, што там прапісана, гэта больш ліберальныя падыходы. Калі раней было абавязковае патрабаванне па наяўнасці касавага падсумоўваючага апарату, сумешчанага з таксометрам, то цяпер у выпадку выкарыстання электроннай інфармацыйнай сістэмы такое патрабаванне адсутнічае", - удакладніў прадстаўнік Мінтранса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі