Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 жніўня 2016, 11:27

Вадзіцелі ў Беларусі павінны днём ездзіць з блізкім святлом фар з 25 жніўня па 5 верасня

23 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вадзіцелі ў Беларусі павінны будуць днём ездзіць з блізкім святлом фар з 25 жніўня па 5 верасня, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні ДАІ МУС.

У ДАІ адзначылі, што праз два дні ў краіне стартуе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства МУС "Увага - дзеці!". "У дні правядзення спецмерапрыемства рух транспартных сродкаў у светлы час сутак павінен ажыццяўляцца з уключаным блізкім святлом фар - для прыцягнення ўвагі дзяцей і ўсіх удзельнікаў дарожнага руху", - нагадалі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

Акцыя пачнецца напярэдадні новага навучальнага года. Супрацоўнікі міліцыі грамадскай бяспекі, педагогі і бацькі аб'яднаюць свае намаганні па забеспячэнні бяспекі дзяцей. Запланаваны шэраг прафілактычных мерапрыемстваў для дзяцей і падлеткаў. "Конкурсы, віктарыны, кінавідэалекторыі і спартыўна-навучальныя заняткі прызначаны нагадаць дзецям аб неабходнасці выканання правіл бяспечных паводзін на дарозе", - растлумачылі ў ДАІ.

Асаблівая ўвага будзе засяроджана на правядзенні прафілактычнай работы з бацькамі. Міліцыянеры наведаюць працоўныя калектывы, растлумачаць дарослым прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх, адказнасці за парушэнні ПДР, а таксама неабходнасці асабістага прыкладу правільных і бяспечных паводзін на дарозе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі