Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 красавіка 2018, 15:24

Узровень кампенсавання насельніцтвам затрат на ацяпленне будзе павялічвацца паралельна з ростам даходаў

3 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узровень кампенсавання насельніцтвам затрат на ацяпленне будзе павялічвацца паралельна з ростам даходаў. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін сёння ў час 20-й спецыялізаванай выстаўкі "Вада і цяпло", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Пастаўлена задача паступальна выйсці на ўзровень 100-працэнтнай аплаты цеплавой энергіі (насельніцтвам. - Заўвага БЕЛТА). Лічу, што гэта адбудзецца паралельна з ростам даходаў насельніцтва, заработнай платы, магчыма, у 2025 годзе або пазней. Цяпер насельніцтва кампенсуе ў межах 18-20 працэнтаў", - сказаў Анатоль Калінін.

Перспектыўным напрамкам віцэ-прэм'ер назваў выкарыстанне ў жылым фондзе электрычнай энергіі для ацяплення.

У час адкрыцця выстаўкі Анатоль Калінін адзначыў, што ў Беларусі ўважліва ставяцца да рацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў, рэалізуюцца адпаведныя дзяржаўныя праграмы.

Форум праходзіць у мінскім Футбольным манежы з 3 па 6 красавіка. У праграме значацца першы галіновы кангрэс "Эфектыўнае цепла- і водазабеспячэнне ў Беларусі", панэльныя дыскусіі, семінары. Профільныя кампаніі прадстаўляюць тэхналагічныя рашэнні ў прамысловай цеплаэнергетыцы і бытавым сегменце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі