Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2016, 16:36

Узровень беспрацоўя ў Беларусі на 1 ліпеня склаў 1,1 працэнта

26 ліпеня, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Узровень рэгіструемага беспрацоўя ў Беларусі на 1 ліпеня склаў 1,1 працэнта, паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Андрэй Лабовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На 1 ліпеня ўзровень беспрацоўя склаў 1,1 працэнта. У апошнія два месяцы бачым тэндэнцыю скарачэння колькасці рэгіструемых беспрацоўных. На 1 ліпеня было 47,2 тыс. чалавек, на 1 мая - больш як 53 тыс.", - адзначыў Андрэй Лабовіч.

Паводле яго слоў, у першым квартале 2016 года ў Беларусі створана больш як 15 тыс. рабочых месц, што значна перавышае запланаваныя паказчыкі. Больш за 60 працэнтаў - на прадпрыемствах прыватнай формы ўласнасці. "Асноўныя сферы - прамысловасць, гандаль, сфера ІТ, аказанне паслуг. На новыя прадпрыемствы працаўладкавана больш як 9 тыс. чалавек. Больш за ўсё рабочых месц створана ў Мінску", - расказаў першы намеснік міністра.

"Прадпрыемствы, якія ствараюць новыя рабочыя месцы, развіваюцца, у іх вышэйшая прадукцыйнасць, узровень выручкі на аднаго работніка, павялічваецца заработная плата", - канстатаваў Андрэй Лабовіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі