Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 студзеня 2017, 17:53

Узмацняльнікі прэпаратаў супраць раку распрацавалі ў Беларусі

20 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Узмацняльнікі проціпухлінных прэпаратаў распрацавалі ў Беларусі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА адміністратар праекта, навуковы супрацоўнік Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Аляксей Кляцкоў.

"Мы распрацавалі ўзмацняючыя дабаўкі для вядомых біялагічна актыўных злучэнняў, напрыклад, для проціпухлінных прэпаратаў. Наша распрацоўка можа прынесці вялікую карысць у фарміндустрыі", - расказаў Аляксей Кляцкоў.

Сінтэзаваныя вучонымі дабаўкі здольны павышаць эфектыўнасць біялагічна актыўных рэчываў. "Калі ўдасца знізіць нормы расходу проціпухлінных прэпаратаў, канцэнтрацыю, пры якой надыходзіць тэрапеўтычны эфект, то будзе павышацца ўзровень жыцця хворых у час тэрапіі. Мы мяркуем, што ў перспектыве наша распрацоўка дасць магчымасць стварыць камбінаваныя прэпараты, якія не будуць уступаць па эфектыўнасці ўжо існуючым, але пры гэтым колькасць пабочных эфектаў скароціцца і зменшыцца нагрузка на арганізм пацыента", - адзначыў адміністратар праекта.

Распрацоўка высока ацэнена экспертамі. Праект заняў трэцяе месца ў намінацыі "Лепшы маладзёжны інавацыйны праект" рэспубліканскага конкурсу інавацыйных праектаў 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі