Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 лютага 2017, 17:52

Увядзенне бязвізавага рэжыму дае магчымасць іншаземцам убачыць сапраўдную Беларусь - Рыжанкоў

28 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Увядзенне бязвізавага рэжыму дае магчымасць іншаземцам убачыць сапраўдную Беларусь. Такое меркаванне выказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Максім Рыжанкоў у час старту маладзёжнай акцыі БРСМ "Прылятайце ў Беларусь!", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Максім Рыжанкоў нагадаў, што ў Беларусі ўведзены пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 дзяржаў. Ён падкрэсліў, што гэта дае магчымасць іншаземцам убачыць сапраўдную Беларусь. "Моладзь таксама хоча, каб у Беларусь прыязджала шмат гасцей, хоча ганарыцца сваёй краінай, хоча, каб за мяжой нас бачылі не толькі праз прызму сацыяльных сетак, а такімі, якія мы ёсць на самай справе", - сказаў Максім Рыжанкоў.

Рэспубліканская маладзёжная акцыя "Прылятайце ў Беларусь!", накіраваная на павышэнне турыстычнай прывабнасці краіны, праводзіцца з 1 па 10 сакавіка ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі