Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 мая 2017, 16:33

Уступныя іспыты ў 5-я класы гімназій пройдуць з 2 па 10 чэрвеня

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уступныя іспыты ў 5-я класы гімназій, гімназій-інтэрнатаў, гімназій-каледжаў мастацтваў пройдуць з 2 па 10 чэрвеня, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА прэс-сакратар Міністэрства адукацыі Беларусі Людміла Высоцкая.

Для тых, хто жадае паступіць у гімназіі, гімназіі-інтэрнаты, праводзяцца тры ўступныя іспыты: па беларускай мове, рускай мове, матэматыцы. Для жадаючых паступіць у гімназіі-каледжы мастацтваў - два ўступныя іспыты: па беларускай або рускай мове на выбар і матэматыцы, а таксама праводзіцца праверка здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва.

Іспыт па рускай мове пройдзе 2 чэрвеня (дыктант), матэматыцы - 5 чэрвеня (кантрольная работа), беларускай мове - 7 чэрвеня (дыктант). Праверка здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтва адбудзецца 9 чэрвеня. 10 чэрвеня - рэзервовы дзень для правядзення ўступных іспытаў і праверкі творчых здольнасцей для тых, хто па ўважлівых прычынах не змог з'явіцца на ўступныя іспыты (праверку здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтваў) ва ўстаноўленыя тэрміны. Пачатак усіх іспытаў - 11.00.

Тэксты і заданні для правядзення ўступных іспытаў па вучэбных прадметах, у тым ліку ў рэзервовы дзень, будуць аб'яўлены па тэлебачанні і радыё.

Пры прыёме ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаты, гімназіі-каледжы мастацтваў ўлічваюцца як рэзультаты ўступных іспытаў па названых вучэбных прадметах, так і гадавыя адзнакі па іх, атрыманыя пасля завяршэння навучання і выхавання на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2017 годзе.

Пры роўнай колькасці балаў (гэта значыць роўнай суме балаў па выніках уступных іспытаў і гадавых адзнак) пераважнае права на залічэнне ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаты маюць асобы з больш высокім сярэднім балам гадавых адзнак за 4-ы клас, а ў гімназіі-каледжы мастацтваў - тыя, хто набралі большую колькасць балаў па выніках праверкі здольнасцей у галіне асобных відаў мастацтваў.

Загад аб залічэнні вучняў у гімназіі павінен быць аформлены не пазней за 12 чэрвеня.

Калі вучань не прыняты па выніках уступных іспытаў у гімназію, гімназію-інтэрнат, гімназію-каледж мастацтваў, у якой атрымаў пачатковую адукацыю, ён можа прадоўжыць навучанне ва ўстанове адукацыі па месцы жыхарства або іншай установе адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі