Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 ліпеня 2016, 11:43

Уступная кампанія ў Беларусі праходзіць спакойна - Качанава

1 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уступная кампанія ў Беларусі праходзіць спакойна, заявіла сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава перад пасяджэннем рабочай групы па забеспячэнні дзейнасці дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе, як у прынцыпе і мінулым, уступная кампанія, цэнтралізаванае тэсціраванне праходзіць зладжана і спакойна. Ніякіх эксцэсаў няма, усё арганізавана даволі нядрэнна", - адзначыла Наталля Качанава.

Аднак і ў бягучым годзе 14 чалавек давялося адхіліць ад удзелу ў ЦТ: 12 - з-за тэлефона, яшчэ двое пазбаўлены магчымасці стаць студэнтамі з-за шпаргалак.

Паводле слоў Наталлі Качанавай, 13 чалавек не змаглі прайсці цэнтралізаванае тэсціраванне ў асноўныя дні з-за стану здароўя - яны змогуць здаць ЦТ у рэзервовы дзень, 5 ліпеня.

Віцэ-прэм'ер таксама расказала, што на гэты час у дзяржаўную камісію па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных іспытаў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі паступіла каля 20 зваротаў, большасць з іх датычацца рэгістрацыі для здачы ЦТ у рэзервовы дзень.

Усе прапановы па правядзенні ўступных экзаменаў, што паступілі ў ходзе цяперашняй кампаніі, будуць акумуліраваны і прадстаўлены ў справаздачы кіраўніку дзяржавы да 1 верасня. "Усе пытанні будуць разгледжаны, і, магчыма, нейкія змяненні могуць быць унесены ў правілы прыёму", - дадала Наталля Качанава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі