Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Уступная кампанія на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі завяршаецца 17 жніўня

Грамадства 13.08.2018 | 19:21
Фота з архіва
Фота з архіва

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уступная кампанія на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі завяршаецца ў Беларусі 17 жніўня, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч.

Паводле яго слоў, выпускнікі дзявятых класаў паступаюць па конкурсе сярэдняга бала пасведчання аб агульнай базавай адукацыі на ўсе спецыяльнасці, акрамя тых, па якіх неабходна здаваць уступны іспыт (творчыя спецыяльнасці, спецыяльнасці спорту). Выпускнікі адзінаццатых класаў здаюць два абавязковыя ўступныя іспыты па вучэбных прадметах у форме ЦТ.

"У гэтым годзе прыём на ўзровень сярэдняй спецыяльнай адукацыі ажыццяўляюць 111 каледжаў і 86 устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі. На 13 жніўня на навучанне прынята 34,1 тыс. чалавек, у тым ліку за кошт сродкаў бюджэту 23,8 тыс. чалавек. Завершыцца ўступная кампанія 17 жніўня", - расказаў ён.

У гэтым годзе ССНУ ажыццяўляюць прыём дакументаў па 151 спецыяльнасці. "Найбольш запатрабаваны ў абітурыентаў спецыяльнасці ў сферы аховы здароўя, па асобных напрамках тэхнікі і тэхналогій, IT-профілю. Тут конкурс дасягае некалькі чалавек на месца. Філіял "Маладзечанскі дзяржаўны політэхнічны каледж" Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі ў гэтым годзе ўпершыню праводзіць набор на спецыяльнасць "захоўванне і перапрацоўка збожжа", а Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва імя М. А. Кедышкі цяпер будзе праводзіць навучанне па спецыяльнасці "візуальны мерчандайзінг", - удакладніў Сяргей Каспяровіч.

Прыём дакументаў на завочную форму атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі на спецыяльнасці напрамку адукацыі "сельская гаспадарка" будзе ажыццяўляцца з 1 кастрычніка па 30 лістапада.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Спецыяльныя віды зімовай тэхнікі У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Беларусі ААТ "МТЗ" для падрыхтоўкі лыжаролерных трас выпусціла доследныя ўзоры ратрака ("Беларус МСУ-108"), снегаўшчыльнікавых машын ("Беларус МСУ-622"), лёдазалівачнай машыны ("Беларус МЛ-428").