Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 студзеня 2019, 14:08

Усіх студэнтаў пры высяленні з інтэрнатаў у сувязі з Еўрапейскімі гульнямі забяспечаць жыллём - Мінадукацыі

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Студэнцкая вёска, як і ў час чэмпіянату свету па хакеі-2014, у час II Еўрапейскіх гульняў выканае ролю гасцінічнага комплексу для спартсменаў. Такое рашэнне прыняў рэспубліканскі арганізацыйны камітэт. У сувязі з гэтым з 1 лютага студэнты пяці ВНУ будуць пераселены з вёскі ў іншыя інтэрнаты - або сваіх універсітэтаў, або іншых устаноў і арганізацый. Пры гэтым усе маладыя людзі будуць забяспечаны месцамі для пражывання, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення выхаваўчай работы і маладзёжнай палітыкі Міністэрства адукацыі Эдуард Тамільчык.

Ён адзначыў, што рашэнне аб перасяленні не было раптоўным. Яно прымалася больш як паўгода таму. Студэнты былі інфармаваны аб маючых адбыцца змяненнях, з імі праводзілася інфармацыйная работа на гэту тэму. Быў распрацаваны дэталёвы алгарытм дзеянняў, які ўключаў падрыхтоўку новых месцаў для пражывання, правядзенне касметычных рамонтаў. "Ніводны студэнт не застанецца без месца пражывання. Гэта пытанне знаходзіцца на кантролі Міністэрства адукацыі і рэктараў", - падкрэсліў Эдуард Тамільчык. Ён дадаў, што маладыя людзі, з якімі яму ўдалося паразмаўляць, у большасці разумеюць важнасць Еўрапейскіх гульняў і гатовы пацярпець часовыя нязручнасці, расцэньваючы гэта як свой невялікі ўклад у правядзенне такога маштабнага спартыўнага форуму. Знамянальна, што менавіта студэнтаў больш за ўсё ў камандзе валанцёраў, якія будуць задзейнічаны на II Еўрапейскіх гульнях.

У адпаведнасці з патрабаваннямі Еўрапейскага алімпійскага камітэта да вёскі спартсменаў плануецца загарадзіць увесь комплекс, аснасціць яго тэхсродкамі для абмежавання доступу пабочных асоб, прыняць іншыя меры бяспекі. Размяшчэнне спартсменаў і членаў афіцыйных дэлегацый павінна быць на ўзроўні трохзоркавай гасцініцы. "Пасля перасялення ў інтэрнатах зробяць касметычны рамонт, будзе закуплена новае абсталяванне і мэбля. Усё гэта ў выніку студэнтам і застанецца. Яны вернуцца ў абноўленыя інтэрнаты. Дзякуючы II Еўрапейскім гульням умовы пражывання значна палепшацца", - звярнуў увагу Эдуард Тамільчык. Акрамя таго, цяпер у Студэнцкай вёсцы будуецца павільён для арганізацыі харчавання спартсменаў. Пасля Гульняў ён будзе выкарыстоўвацца студэнтамі для заняткаў фізкультурай і спортам.

Таксама, у тым ліку па ўзгадненні са студэнтамі, у мэтах стварэння спрыяльных умоў пры вызваленні інтэрнатаў распрацаваны парадак перанясення навучальных заняткаў. "Праведзена карэкціроўка адукацыйнага працэсу. Шэраг студэнтаў пагадзіліся праходзіць вытворчую практыку па месцы рэгістрацыі. Частку маладых людзей перавядуць на дыстанцыйнае навучанне. У асноўным гэта датычыцца старшакурснікаў. Некаторыя студэнты, галоўным чынам замежныя, завершаць навучанне і потым выселяцца. Магістрантаў і аспірантаў перавядуць на індывідуальны графік навучання. Для іх гэта, напэўна, будзе нават зручней", - сказаў ён. Некаторых студэнтаў перавядуць на пераддыпломную практыку, і яны таксама будуць пражываць па месцы рэгістрацыі.

"Будуць створаны ўсе ўмовы для нармальнага пражывання і навучання", - рэзюмаваў Эдуард Тамільчык.

Мінадукацыі паслядоўна павялічвае затраты на бягучы рамонт інтэрнатаў. У 2016 годзе на гэтыя мэты было выдзелена Br452 тыс., у 2017 - Br1 млн, у 2018 - Br2,3 млн. Уводзяцца ў эксплуатацыю новыя аб'екты. Напрыклад, у гэтым годзе ў Мінску адкрыюць інтэрнат, які будуецца за кошт сродкаў тэхніка-эканамічнай дапамогі КНР, на 1032 месцы. Восенню яшчэ адным будынкам папоўніцца комплекс Студэнцкай вёскі, тут заселяць інтэрнат нумар 2, разлічаны 1,8 тыс. Работа ідзе і ў рэгіёнах. У гэтым годзе плануецца завяршыць інтэрнат на 1030 месцаў для Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і пачаць будаўніцтва такога ж для Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы. Ён будзе здадзены ў эксплуатацыю ў 2020 годзе.

З кожным годам забяспечанасць месцамі студэнтаў дзённай формы павялічваецца. У 2015/2016 навучальным годзе гэты паказчык быў на ўзроўні 80,5 працэнта, у 2016/2017 - 81 працэнт, 2017/2018 - 82,9 працэнта, 2018/2019 - 84,7 працэнта.

II Еўрапейскія гульні Беларусь будзе прымаць з 21 па 30 чэрвеня. У Студэнцкай вёсцы будуць пражываць спартсмены. Цяпер вызначаецца колькасць каманд і атлетаў, якія будуць заселены ў інтэрнаты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі