Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 красавіка 2018, 15:20

Урад вызначыў, як будуць працаваць камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва

5 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зацверджана прыкладнае палажэнне аб пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 31 сакавіка 2018 года нумар 240, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Прыкладным палажэннем устанаўліваецца парадак стварэння і дзейнасці пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва, створанай раённымі (гарадскімі) выканаўчымі камітэтамі (мясцовымі адміністрацыямі).

Камісія з'яўляецца пастаянна дзеючым калегіяльным органам. Забеспячэнне яе дзейнасці ажыццяўляецца раённым (гарадскім) выканаўчым камітэтам (мясцовай адміністрацыяй), якім яна створана.

Прыкладным палажэннем прадугледжана ўзаемадзеянне камісіі з дзяржорганамі і наймальнікамі па пытаннях працаўладкавання грамадзян, не занятых у эканоміцы; правядзенне камісіяй інфармацыйнай работы; фарміраванне спіса грамадзян, якія аплачваюць паслугі з пакрыццём затрат, і арганізацыя работы з такімі грамадзянамі, у тым ліку разгляд заяў.

Сфарміраваны камісіяй спіс зацвярджаецца раённым (гарадскім) выканаўчым камітэтам (мясцовай адміністрацыяй). Камісія інфармуе грамадзян аб уключэнні іх у спіс.

Старшынёй камісіі, як правіла, з'яўляецца старшыня раённага (гарадскога) Савета дэпутатаў, а ў мясцовых адміністрацыях - кіраўнік адміністрацыі раёна ў горадзе.

У склад камісіі ўключаюцца дэпутаты ўсіх узроўняў, спецыялісты структурных падраздзяленняў раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта (мясцовай адміністрацыі) (па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, ахове здароўя, жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва, унутраных спраў, адукацыі, ідэалогіі і іншыя), прадстаўнікі рэспубліканскіх дзяржаўна-грамадскіх аб'яднанняў, іншых грамадскіх аб'яднанняў.

Персанальны склад камісіі зацвярджаецца рашэннем раённага (гарадскога) выканаўчага камітэта (мясцовай адміністрацыі).

Пасяджэнні камісіі склікаюцца па меры неабходнасці, але не радзей за 2 разы ў месяц.

Раённым (гарадскім) выканаўчым камітэтам (мясцовым адміністрацыям) рэкамендавана ў месячны тэрмін на падставе прыкладнага палажэння распрацаваць і зацвердзіць палажэнні аб пастаянна дзеючых камісіях па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва.

Дакумент уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання.

Як паведамлялася, стварэнне пастаянна дзеючых камісій прадугледжана дэкрэтам нумар 1, якім зацверджаны меры па садзейнічанні занятасці насельніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі