Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 сакавіка 2017, 19:00

Урад плануе пашырыць катэгорыю атрымальнікаў безнаяўных жыллёвых субсідый

1 сакавіка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Урад плануе пашырыць катэгорыю атрымальнікаў безнаяўных жыллёвых субсідый, паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Анатоль Калінін перад падагульняючай калегіяй Брэсцкага абласнога ўпраўлення ЖКГ, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА.

"Сістэма створана, яна працуе. І мы па даручэнні кіраўніка ўрада шукаем варыянт, як далей пайсці па гэтым шляху, каб катэгорыю грамадзян з нізкім дастаткам яшчэ больш уключыць у сістэму безнаяўных жыллёвых субсідый", - паведаміў Анатоль Калінін.

У 2016 годзе ў мэтах узмацнення дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва ўведзены безнаяўныя жыллёвыя субсідыі для частковай кампенсацыі платы за жыллёва-камунальныя паслугі і платы за карыстанне жылымі памяшканнямі. У Брэсцкай вобласці за кастрычнік-снежань мінулага года безнаяўнымі жыллёвымі субсідыямі скарысталіся 902 дамашнія гаспадаркі.

Анатоль Калінін звярнуў увагу на поўную яснасць і празрыстасць цяперашняй жыроўкі. "Яе можа параўноўваць з чэкам у магазіне. Вы бачыце, які тавар колькі каштуе, і чалавек можа разабрацца, калі захоча. Сістэма празрыстая і адзіная па ўсёй краіне. Розніца залежыць ад аб'ёму спажывання той ці іншай паслугі. Калі ёсць нейкія парушэнні, то гэта чалавечы фактар. Гэта ўжо непасрэдна адказнасць спецыяліста ў камунальнай гаспадарцы, а не праблема галіны ў цэлым", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Ён дадаў, што рост цэн на камуналку ўкладваецца ў рамкі тарыфнай палітыкі. "Кіраўнік дзяржавы дакладна паставіў задачу: зыходзячы з магчымасцей і даходаў грамадзян, мы павінны рэгуляваць і павышаць плату за камунальныя паслугі. Але самае галоўнае - мы павінны павысіць эфектыўнасць і якасць абслугоўвання грамадзян. Гэта ключавыя задачы перад камунальнай гаспадаркай", - рэзюмаваў Анатоль Калінін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі