Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 сакавіка 2017, 19:24

Урад гатовы вывучыць прапановы губернатараў па працаўладкаванні ўсіх беспрацоўных да 1 мая

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад гатовы вывучыць прапановы губернатараў па працаўладкаванні ўсіх беспрацоўных да 1 мая. Аб гэтым ішла сёння размова на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў пад старшынствам прэм'ер-міністра Андрэя Кабякова, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Разгледжаны вынікі работы галін і рэгіёнаў па выкананні параметраў сацыяльна-эканамічнага развіцця ў студзені-лютым 2017 года, чаканыя вынікі ў І квартале і меры па аднаўленні эканамічнага росту.

Як адзначыў Андрэй Кабякоў, ёсць шэраг пытанняў, у тым ліку і арганізацыйнага характару, якія патрабуюць разгляду і прыняцця рашэнняў. Кіраўнік урада звярнуў увагу на якасць прагназавання. "Кожная лічба павінна быць падлічана, абгрунтавана і гарантавана. За памылкі неабходна несці адказнасць", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Асаблівая ўвага ў час пасяджэння была ўдзелена стварэнню рабочых месц і працаўладкаванню беспрацоўных. "На нарадзе 9 сакавіка кіраўніком дзяржавы ўраду і губернатарам пастаўлена канкрэтная задача па працаўладкаванні ўсіх, хто можа і хоча працаваць, да 1 мая. Прашу губернатараў далажыць, як разгорнута гэта работа на месцах, калі патрабуюцца рашэнні ўрада - прапануйце. Рабочыя месцы павінны быць створаны там, дзе ёсць рэальная патрэбнасць на рынку працы ў канкрэтных раёнах і населеных пунктах", - рэзюмаваў Андрэй Кабякоў.

Прэм'ер-міністр таксама звярнуў увагу, што ў бліжэйшы час пачынаюцца веснавыя палявыя работы. Паводле яго слоў, прадугледжанае фінансаванне дае магчымасць правесці пасяўную кампанію ў штатным рэжыме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі