Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 лістапада 2018, 12:49

Урад Беларусі зацвердзіў парадак экспертызы прадукцыі замежнага СМІ

13 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад зацвердзіў палажэнне аб парадку правядзення экспертызы прадукцыі замежнага сродку масавай інфармацыі на прадмет адпаведнасці патрабаванням заканадаўства Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 805 ад 9 лістапада 2018 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Экспертызу будзе праходзіць прадукцыя замежнага СМІ, плануемая да распаўсюджвання на тэрыторыі Беларусі. Яе будзе праводзіць спецыяльная камісія, узначаліць якую першы намеснік міністра інфармацыі Павел Лёгкі.

Падставай для экспертызы будзе зварот у Міністэрства інфармацыі ўпаўнаважаных асоб з заявай аб выдачы дазволу на распаўсюджванне прадукцыі замежнага СМІ. Тэрмін правядзення - не больш як 15 каляндарных дзён з дня паступлення заявы. Калі экспертыза складаная, тэрмін могуць прадоўжыць да 20 каляндарных дзён.

Экспертыза можа ўключаць у сябе аналіз прадукцыі замежнага СМІ на прадмет таго, ці прысутнічаюць у ёй матэрыялы, якія супярэчаць заканадаўству Беларусі. Гэта ў тым ліку звесткі, якія прапагандуюць спажыванне наркотыкаў і псіхатропаў, таксічных і іншых адурманьваючых рэчываў, інфармацыя аб спосабах вырабу ўзрыўных устройстваў і выбуховых рэчываў, інфармацыя, накіраваная на прапаганду вайны, экстрэмісцкай або маючай заклікі да такой дзейнасці.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 снежня 2018 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі