Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 студзеня 2016, 19:56

Урад Беларусі рэкамендаваў пашырыць ільготы навучэнцам на праезд у транспарце

27 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад рэкамендаваў пашырыць падтрымку навучэнцаў пры праездзе на транспарце агульнага карыстання. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 58 ад 26 студзеня 2016 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Дакументам унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў ад 16 лютага 2011 года нумар 202 "Аб некаторых пытаннях праезду навучэнцаў".

Прынятая пастанова пашырае рэкамендацыйныя нормы па сацыяльнай падтрымцы навучэнцаў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю і спецыяльную адукацыю, пры праездзе на транспарце агульнага карыстання на працягу навучальнага года. Размова ідзе аб паездках ад месца жыхарства (месца знаходжання) да месца вучобы і назад. Калі раней гэтыя рэкамендацыі ўрада былі адрасаваны абласным і Мінскаму гарадскому Савету дэпутатаў, то цяпер яны распаўсюдзяцца і на раённыя.

Дапоўнены таксама пералік відаў транспарту, да якіх прымяняюцца механізмы сацыяльнай падтрымкі. Цяпер яны будуць дзейнічаць і пры праездзе навучэнцаў у паяздах рэгіянальных ліній эканомкласа, а таксама аўтамабільным транспартам агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін.

Прадугледжваецца, што рашэнні Саветаў дэпутатаў па падтрымцы навучэнцаў пры праездзе на транспарце агульнага карыстання будуць прымацца пры наяўнасці сродкаў у мясцовым выканаўчым і распарадчым органе.

Пастанова ўступіць у сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі