Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 кастрычніка 2016, 14:23

Урад Беларусі адшуквае крыніцы для павышэння зарплаты настаўнікаў - Качанава

11 кастрычніка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Урад Беларусі адшуквае крыніцы для павышэння зарплаты настаўнікаў. Аб гэтым, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, заявіла сёння журналістам віцэ-прэм'ер Беларусі Наталля Качанава.

"Урад адшуквае метады, формы і крыніцы, якія дадуць магчымасць павысіць заработную плату настаўнікаў", - заявіла віцэ-прэм'ер.

Паводле яе слоў, першы крок у гэтым напрамку ўжо зроблены - прынята пастанова Саўміна, згодна з якой надбаўкі да заработнай платы настаўнікам пры рэалізацыі праграм дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі на платнай аснове залежаць ад кваліфікацыйнай катэгорыі.

Яшчэ адна з крыніц павышэння зарплат - эфектыўная работа ўстаноў адукацыі і, дзе гэта неабходна, іх аптымізацыя.

"Наогул, гэта не простая задача на 25 працэнтаў павысіць заработную плату педагогам (такое даручэнне даў Прэзідэнт Беларусі. - Заўвага БЕЛТА). Разам з тым, мы цяпер вывучаем гэту сітуацыю і чакаем яшчэ больш эфектыўных прапаноў ад Міністэрства адукацыі, каб вырашыць пастаўленую задачу", - сказала Наталля Качанава.

Яна канстатавала, што на сённяшні дзень заработная плата педагогаў у Беларусі складае прыкладна 87 працэнтаў ад памеру сярэдняй заработнай платы па краіне. "Вядома, трэба шукаць формы і метады, як за кошт унутраных рэсурсаў вырашыць пытанне павышэння заработнай платы", - дадала віцэ-прэм'ер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі