Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 жніўня 2018, 17:03

Урачыстыя лінейкі ў школах Мінска правядуць 1 верасня

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў і пачатку навучальнага года, у Мінску прапануецца правесці ў суботу 1 верасня, паведаміла старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марыя Кіндзірэнка на аператыўнай нарадзе ў мэрыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Чакаецца, што за парты сядуць 193,5 тыс. вучняў - амаль на 3 тыс. больш, чым у 2017 годзе. Плануецца адкрыць 858 першых класаў (іх колькасць павялічыцца на 26), а таксама 397 дзясятых класаў. Першы званок празвініць для 23 тыс. 184 хлопчыкаў і дзяўчынак.

Рашэнне аб часе правядзення лінеек (31 жніўня або 1 верасня) прымаюць мясцовыя органы ўлады. Пытанне абмяркоўвалася з начальнікамі раённых устаноў адукацыі. "Прапануем правесці ўрачыстыя лінейкі 1 верасня, а першы навучальны дзень 3 верасня пачаць з тэматычнага ўрока, прысвечанага Году малой радзімы", - адзначыла Марыя Кіндзірэнка.

Усяго ў Мінску ў новым навучальным годзе будуць працаваць 249 устаноў агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі, у тым ліку 178 школ і 50 гімназій. Пашпарты гатоўнасці ўжо атрымалі больш за 220 навучальных устаноў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі