Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 лютага 2018, 13:16

Урачыстая цырымонія ў гонар Дня абаронцаў Айчыны і 100-годдзя УС прайшла каля манумента Перамогі

23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстая цырымонія ў гонар Дня абаронцаў Айчыны і 100-годдзя Узброеных Сіл Беларусі прайшла каля манумента Перамогі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У Мінску адбылася цырымонія ўскладання вянкоў і кветак да Вечнага агню і манумента Перамогі. У ёй удзельнічала кіраўніцтва Міністэрства абароны на чале з міністрам Андрэем Раўковым, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Мар'яна Шчоткіна, прадстаўнікі іншых ведамстваў, грамадскіх арганізацый, ветэраны і замежныя госці.

Як адзначыў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў генерал-маёр у адстаўцы Анатоль Адоньеў, такія святы, як Дзень абаронцаў Айчыны і 100-годдзе Узброеных Сіл, - паказчык таго, што ў Беларусі на высокім ўзроўні шануюць подзвіг ветэранаў. "Калі мы адзначаем гэту вялікую дату - 100-годдзе Узброеных Сіл, нашы сэрцы радуюцца таму, што подзвіг ветэранаў не забыты. Гэта сведчыць аб тым, што і маладое пакаленне шануе той подзвіг і гатова гэтак жа, як і мы, абараняць нашу родную краіну. Мы хочам, каб у нас быў мір і спакой, каб наша шчасце было забяспечана абаронай нашай Айчыны. І мы вельмі ўдзячны Прэзідэнту, які вядзе дакладна і ўпэўнена нашу краіну па шляху незалежнасці, - сказаў Анатоль Адоньеў. - Таму мне хацелася б павіншаваць усіх ветэранаў, жыхароў сталіцы і ўсёй краіны з гэтым святам. І няхай наша моладзь заўсёды будзе гатова да абароны Айчыны".-0-

Фота Максіма Гучака

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі