Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 красавіка 2021, 16:26

Урач рэкамендуе тым, хто перахварэў на COVID-19, пачынаць рэабілітацыю з нізкаінтэнсіўных аэробных нагрузак

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Тым, хто перахварэў на COVID-19, рэкамендуецца пачынаць рэабілітацыю з нізкаінтэнсіўных аэробных нагрузак, паведаміла журналістам дэкан тэрапеўтычнага факультэта Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі Алена Вараб'ёва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паколькі ў краіне пачалася масавая вакцынацыя, насельніцтва будзе больш актыўна займацца спортам, лічыць Алена Вараб'ёва. "Але тут ёсць свае моманты, паколькі рэабілітацыя пасля COVID-19 павінна быць комплексная, і адзін з падыходаў - гэта фізічная нагрузка. У такім выпадку яна павінна быць дазіраваная ў залежнасці ад таго, якая была форма - лёгкая, сярэднецяжкая або цяжкая", - сказала дэкан.

Паводле яе слоў, падыход да заняткаў спортам павінен быць індывідуальным і ўключаць менавіта нізкаінтэнсіўныя аэробныя нагрузкі. Пачынаць можна з хадзьбы па 30 мінут у дзень тры разы ў тыдзень, потым нагрузкі можна павялічваць. Таксама неабходна і псіхаэмацыянальная разгрузка, а заняткі спортам гэтаму садзейнічаюць, дадала яна.

Алена Вараб'ёва звярнула ўвагу, што без кансультацыі спецыяліста пацыенту, які перахварэў на каранавірусную інфекцыю, не абысціся. "Паколькі пасля COVID-19 вельмі часта захоўваецца стомленасць, слабасць (а аднаўленне можа заняць ад 3 да 6 месяцаў), пацыенту важна правільна выбіраць рухальныя рэжымы пад кантролем урача-спецыяліста", - лічыць яна.

Пад асаблівым кантролем спецыяліста павінна праходзіць дыхальная гімнастыка. "Напружанне для лёгкіх павінна быць мінімальным. У асноўным напружанне - для дыхальных мышцаў, каб далей не пашкодзіць тканку лёгкага", - растлумачыла яна. Менавіта спецыяліст раскажа пацыенту, як правільна праводзіць гімнастыку, будуць дадзены рэкамендацыі і парады з улікам яго стану, дадала дэкан.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі