Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 мая 2016, 15:12

Уплыў на развіццё Беларусі адоранай моладзі як ніколі значны - Жураўкоў

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Уплыў на развіццё Беларусі адоранай моладзі як ніколі значны. Такое меркаванне выказаў сёння на сустрэчы з навучэнцамі, студэнтамі - пераможцамі міжнародных прадметных алімпіяд, творчых конкурсаў і фестываляў, лаўрэатамі і стыпендыятамі спецыяльных фондаў Прэзідэнта па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў, студэнтаў і таленавітай моладзі міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Віншуючы прысутных з 20-годдзем спецыяльных фондаў Прэзідэнта Беларусі па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў, студэнтаў і таленавітай моладзі, міністр адзначыў, што сёння таленавітых і адораных ужо тысячы. З ліку стыпендыятаў у краіне ўжо некалькі соцень тых, хто абараніў кандыдацкія дысертацыі, і амаль дзясятак тых, хто стаў дактарамі навук, прафесарамі. Сёння на першы план выходзяць веды, інавацыі, інтэлект, і ўплыў таленавітай моладзі на развіццё краіны як ніколі значны, падкрэсліў Міхаіл Жураўкоў. Вельмі важна, каб веды і талент паслужылі краіне, каб імёны адораных і таленавітых маладых людзей былі яркай зоркай у жыцці краіны, дадаў міністр адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі