Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 чэрвеня 2018, 09:09

Умацаванне сямейных і духоўных каштоўнасцей застаецца ў цэнтры ўвагі БСЖ - Шчоткіна

25 чэрвеня, Маладзечна /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Умацаванне сямейных і духоўных каштоўнасцей застаецца ў цэнтры ўвагі Беларускага саюза жанчын. Аб гэтым заявіла старшыня Беларускага саюза жанчын, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна 23 чэрвеня на выязным пасяджэнні праўлення БСЖ у Маладзечне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мар'яна Шчоткіна як нацыянальны каардынатар па дасягненні Мэт устойлівага развіцця праінфармавала аб праводзімай рабоце. Паводле ацэнкі міжнародных экспертаў, у Беларусі на дзяржаўным узроўні прымаюцца ўсе неабходныя для гэтага меры, разлічаныя ў тым ліку на сярэдне- і доўгатэрміновую перспектыву. У цэлым, паводле слоў Мар'яны Шчоткінай, важна сістэмная сумесная работа на дзяржаўным узроўні, істотны ўклад у якую робіць і БСЖ.

Выязное пасяджэнне прысвячалася праектам Мінскай абласной арганізацыі БСЖ, накіраваным на ўстойлівае развіццё. Акцэнт быў зроблены на ініцыятывах, маючых сацыяльную значнасць. Размова ідзе аб рабоце па павышэнні статусу жанчын у грамадстве, патрыятычным і духоўна-маральным выхаванні моладзі, папулярызацыі сямейных каштоўнасцей і мацярынства, прапагандзе здаровага ладу жыцця.

Члены праўлення Беларускага саюза жанчын, а таксама старшыні абласных арганізацый саюза, члены прэзідыума і праўлення Мінскай абласной арганізацыі вывучылі вопыт Маладзечанскай раённай арганізацыі БСЖ. Жанчыны азнаёміліся з работай пярвічных арганізацый саюза на прадпрыемствах і ва ўстановах Маладзечна.

Яны таксама прынялі ўдзел у адкрыцці мастацкага пленэру "Маладзечна Art-2018", прысвечанага Году малой радзімы, з удзелам мастакоў з Беларусі, Расіі, Кітая, Украіны, Літвы і Індыі. Ініцыятарам і ідэйным натхняльнікам гэтага праекта з'яўляецца старшыня Мінскай абласной арганізацыі БСЖ Святлана Сарока, якая на цырымоніі адкрыцця падкрэсліла ролю культурнага ўзаемадзеяння ў аб'яднанні народаў розных краін. У Маладзечне рэалізуецца шмат культурных мерапрыемстваў рэспубліканскага маштабу. І свой уклад у іх уносяць прадстаўніцы Беларускага саюза жанчын.

Цырымонія адкрыцця пленэру адбылася ў Палацы культуры, дзе былі прадстаўлены выстаўкі, якія расказваюць аб дзейнасці пярвічак БСЖ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі