Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 чэрвеня 2016, 13:04

Удзельнікі пятага Усебеларускага народнага сходу ўшанавалі мінутай маўчання памяць ахвяр ВАВ

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Удзельнікі пятага Усебеларускага народнага сходу ўшанавалі мінутай маўчання памяць ахвяр ВАВ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім уступным слове адзначыў, што кожны прыехаў на форум з чымсьці сваім. "Але, збіраючыся з усіх куткоў нашай невялікай, кампактнай краіны, пераязджаючы па нашых дарогах, нас апаноўвала адна думка: усё ж такі мы жывём у прыгожай, не абдзеленай богам і прыродай краіне", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Сёння юбілей - 75 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Сумны, на жаль, юбілей. Трэць насельніцтва Беларусі загінула, памерла ад ран. Мы вельмі доўга запаўнялі тыя страшныя страты той страшнай вайны мінулага стагоддзя. Нашы суайчыннікі пайшлі ад нас тады дзеля нас, дзеля сённяшняга нашага жыцця, дзеля той прыгажосці, пра якую я толькі што сказаў. Давайце будзем удзячнымі наследнікамі той Перамогі", - заклікаў Аляксандр Лукашэнка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі