Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 лістапада 2017, 09:48

У выхадныя дні пенсіі будуць выплачвацца па асаблівым графіку - "Белпошта"

3 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў рабочую суботу і бліжэйшыя выхадныя дні пенсіі і дапамогі будуць выплачвацца па спецыяльным графіку. Інфармацыя аб гэтым размешчана на сайце РУП "Белпошта", паведамляе БЕЛТА.

У суботу, 4 лістапада, выплаты будуць праводзіцца ў сельскіх аддзяленнях паштовай сувязі (АПС) Брэсцкай і Гомельскай абласцей, а таксама ва ўсіх АПС Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай, Магілёўскай і горада Мінска. У панядзелак, 6 лістапада - у гарадскіх АПС Брэсцкай, Гомельскай абласцей і горада Гродна. У аўторак, 7 лістапада будуць функцыянаваць толькі дзяжурныя аддзяленні паштовай сувязі. Аб рэжыме іх работы можна даведацца ў Call-цэнтрах "Белпошты" по тэлефоне 154.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі