Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 чэрвеня 2019, 18:25

У ВНУ Беларусі на палавіне спецыяльнасцей плануецца ўвесці навучанне на англійскай мове

21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля палавіны спецыяльнасцей у беларускіх ВНУ ў перспектыве можна будзе атрымліваць на англійскай мове. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам міністр адукацыі Ігар Карпенка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў міністра, у Беларусі паставілі перад сабой амбіцыйную мэту - пачаць падрыхтоўку на англійскай мове па 50 працэнтах спецыяльнасцей вышэйшай школы. "Іх каля 300, недзе на 150 мы ў перспектыве павінны выйсці", - адзначыў ён.

Называць канкрэтных тэрмінаў Ігар Карпенка не стаў, нагадаўшы, што ў Беларусі прыняты канцэптуальныя падыходы да развіцця сістэмы адукацыі да 2020 года і на перспектыву да 2030 года. "Гэтых арыенціраў плануецца прытрымлівацца", - сказаў ён. Наперадзе сур'ёзная работа - перакласці падручнікі, падрыхтаваць кадры і гэтак далей. Навучанне педагогаў вядзецца ўжо ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы разам з МДЛУ.

Цяпер у Беларусі вучацца каля 25 тыс. замежных студэнтаў са 109 краін свету.

У дзень адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў у Мінску сабраліся кіраўнікі адукацыйных ведамстваў дзяржаў СНД. На міжнародным семінары яны абмеркавалі перспектывы прафесійнай адукацыі ва ўмовах змены тэхналагічных укладаў. Беларускі вопыт у гэтай сферы яны вывучылі на прыкладзе Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа імя акадэміка М.С.Высоцкага. Тут яны азнаёміліся з ўзорамі тэхнікі, лабараторыямі і арганізацыяй адукацыйнага працэсу. Акрамя таго, удзельнікі семінара наведалі рэсурсны цэнтр Мінскага радыётэхнічнага каледжа (філіял БДУІР).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі