Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 кастрычніка 2018, 17:57

У работу транспарту ў Мінску ўносяцца змяненні

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У работу транспарту ў Мінску 13-14 кастрычніка ўносяцца змяненні, паведамілі БЕЛТА ў ДУ "Сталічны транспарт і сувязь".

У прыватнасці, 13 кастрычніка колькасць рухомага саставу з 16.00 да 22.00 павялічыцца на тралейбусных маршрутах нумар 46 і нумар 53. З 17.00 да 21.00 інтэрвал руху паяздоў метро скарочаны да 4 мінут.

14 кастрычніка з 7.00 да 17.00 закрываецца рух па вуліцах Усіхсвяцкая і Каліноўскага на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Кедышка. На гэты перыяд змяняюцца трасы тралейбусных маршрутаў нумар 37, 61 і аўтобусных маршрутаў нумары 15, 91, 139, 1064-ТК, 921,221, 221А, 302 ,347, 354с, нумары 236, 263, 263а ,286, 286а, 309а, 310, 1464-ТК, 1554-ТК, нумары 1062-ТК, 1121-ТК. Тралейбус нумар 2 адмяняецца. З 8.30 да 14.00 інтэрвал руху паяздоў метро скарачаецца да 4 мінут.

Змяненні звязаны з правядзеннем у горадзе масавых мерапрыемстваў. Падрабязная інфармацыя размешчана на сайце ўстановы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі