Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 лістапада 2016, 14:51

У работу грамадскага транспарту ў навагоднія святы ўносяцца змяненні

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У работу грамадскага транспарту ў перыяд навагодніх свят уносяцца змяненні, паведамілі БЕЛТА ў дзяржаўнай установе "Сталічны транспарт і сувязь".

1, 2, 7 студзеня гарадскія экспрэсныя маршруты ў рэгулярных зносінах будуць працаваць у адпаведнасці з раскладам нядзельнага дня (1-га з 11.00). 1-2 студзеня колькасць рухомага саставу складзе не менш за 50 працэнтаў ад планавай колькасці з павелічэннем інтэрвалу руху ў 2 разы, з 3 студзеня па 8 студзеня плануецца выкананне не менш як 70 працэнтаў рэйсаў.

З-за выхадных дзён у вялікіх гандлёвых аб'ектах 1-2 студзеня адмяняюцца аўтобусы нумар 1026-ТК "Аўтарынак - ГЦ Ждановічы" і нумар 1051-ТК ("Камароўскі рынак - ГЦ Ждановічы"), толькі 1 студзеня - нумар 1312-ТК "АС Аўтазаводская - Сокал". 1-2 студзеня ў адпаведнасці з раскладам панядзелка з 11.00 арганізуецца работа маршруту нумар 1109-ТК "ДС Шабаны - ГЦ Ждановічы".

31 снежня не будуць выконвацца асобныя рэйсы маршрутаў нумар 492-ЭК (у 22.35, 23.10, 23.40) і нумар 493-ТК (у 22.10) ад ДС "Дружная", нумар 499-ТК (з Мінска ў 22.45, з Заслаўя ў 21.30, 22.00), нумар 1054-ТК (з Мінска ў 22.05), нумар 1131-ТК (з Атоліна ў 23.00, ад АВ Цэнтральны ў 23.33), нумар 1397-ТК (ад ст.м. Магілёўская ў 22.21, ад в. Стайкі ў 22.44), нумар 1540-ТК (з Юзуфова ў 21.15, з Мінска ў 22.05).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі