Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 сакавіка 2017, 17:57

У пытанні працаўладкавання грамадзян важны індывідуальны падыход да кожнай сітуацыі - Дабрыніна

17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У пытанні працаўладкавання грамадзян важны індывідуальны падыход да кожнай сітуацыі. Такое меркаванне выказала карэспандэнту БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па бюджэце і фінансах Людміла Дабрыніна.

Парламентарый расказала аб прыёме грамадзян, які правяла нядаўна ў Аршанскім раённым выканаўчым камітэце. Паводле слоў Людмілы Дабрынінай, кола праблем, з якімі людзі прыходзяць да дэпутатаў, апошнім часам звузілася, яны ўсё часцей звяртаюцца па аказанне садзейнічання ў працаўладкаванні. "Галоўная задача органаў улады і дэпутатаў - дапамагчы кожнаму, хто звярнуўся, з пошукам добрага рабочага месца. Прычым тут важны індывідуальны падыход. Пры Аршанскім райвыканкаме створана рабочая група, у склад якой уваходзяць спецыялісты ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, аддзела адукацыі, спорту і турызму, аховы здароўя, падатковай інспекцыі, а таксама дэпутаты. Удакладняюцца спісы людзей, якія маюць патрэбу ў працаўладкаванні, вядзецца работа з прадпрыемствамі і арганізацыямі па стварэнні рабочых месц у рэгіёне", - расказала Людміла Дабрыніна.

Яна адзначыла, што за дзень прыёму ў акрузе да яе па дапамогу звярнуліся 17 чалавек, з іх толькі ў аднаго ўзніклі пытанні па дэкрэце нумар 3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства", дзеянне якога на сёння прыпынена. Мужчына расказаў, што яго сын праходзіць службу ў арміі, але да гэтага ён скончыў вучылішча, а працаўладкавацца не атрымлівалася. Работадаўцы матывавалі адмову тым, што ў маладога чалавека няма працоўнага стажу. Бацька расхваляваўся, што пакуль сын праходзіць службу, ён можа трапіць у катэгорыю плацельшчыкаў збору на фінансаванне дзяржрасходаў. "Я сказала мужчыну, што перажываць наконт гэтага не трэба. Як толькі сын вернецца з арміі, зможа спакойна шукаць работу", - дадала старшыня пастаяннай камісіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі