Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 кастрычніка 2016, 15:44

У некаторых рэгіёнах Беларусі за суткі выпала паўмесячная норма ападкаў

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У некаторых рэгіёнах Беларусі за суткі выпала паўмесячная норма ападкаў. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны сіноптык службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

"Учора днём па паўночна-заходняй частцы краіны прайшлі моцныя дажджы, а ноччу яны зафіксаваны па паўднёва-ўсходняй тэрыторыі. За суткі ў многіх раёнах колькасць ападкаў склала ад 15 да 36 мм. Больш за ўсё пацярпелі Віцебская, Мінская і Магілёўская вобласці. У гэтых рэгіёнах колькасць ападкаў перавысіла ў некаторых месцах паўмесячную норму", - сказала Святлана Рыбакова.

У бліжэйшыя суткі чакаюцца туманы і ў некаторых раёнах галалёдзіца, ападкі спыняцца.

Святлана Рыбакова таксама адзначыла, што сёння раніцай па ўсходзе рэспублікі было зафіксавана часовае снежнае покрыва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі