Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 снежня 2017, 14:19

У навагоднюю ноч у Беларусі будзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У навагоднюю ноч у Беларусі будзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"У апошнія дні бягучага года і навагоднія святочныя дні надвор'е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія прадоўжаць пераносіць цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы. Гэта абумовіць вельмі цёплае надвор'е і ападкі. Тэмпературны фон будзе цалкам адпавядаць лістападаўскім значэнням", - сказалі ў Гідрамеце.

У пятніцу, 29 снежня, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. Ноччу пераважна па заходняй частцы краіны, днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, вечарам па захадзе з мокрым снегам. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 6 градусаў, а ў сярэдзіне дня дасягне 3-8 градусаў цяпла.

У суботу, 30 снежня, атмасферныя франты абумовяць ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём па ўсходзе краіны ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. У асобных раёнах чакаецца туман, ноччу слабы галалёд. Тэмпература ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, удзень - ад нуля да плюс 5.

У нядзелю ноччу, 31 снежня, Беларусь будзе знаходзіцца ў вобласці паніжанага атмасфернага ціску, таму ў асобных раёнах не абыдзецца без кароткачасовых ападкаў. Днём з тэрыторыі Польшчы перамесціцца чарговы франтальны раздзел, і на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). У асобных раёнах чакаецца туман, слабы галалёд, ноччу на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да мінус 4 - плюс 1 градуса, удзень складзе ад мінус 1 да плюс 5.

У панядзелак, 1 студзеня, надвор'е абумовяць франтальныя раздзелы, якія перамяшчаюцца з Заходняй Еўропы. На большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі (мокры снег з пераходам у дождж). Ноччу і раніцай месцамі чакаецца слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ў Беларусі ў навагоднюю ноч складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Днём - ад нуля па паўночным усходзе да плюс 8 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

У аўторак, 2 студзеня, франтальныя раздзелы абумовяць ноччу на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя ападкі (дождж, па паўночным усходзе з мокрым снегам). Удзень франты пакінуць краіну, і толькі ў асобных раёнах не абыдзецца без кароткачасовых дажджоў. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4, удзень - ад нуля да плюс 6 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі