Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 лістапада 2016, 13:22

У Мінску зменены парадак аплаты ЖКП праз АРІП

16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску зменены парадак аплаты камунальных паслуг у сістэме АРІП, паведамілі БЕЛТА ў ААТ "НКФА АРІП".

Пры аплаце праз АРІП камунальных паслуг на карысць камунальнага ўнітарнага прадпрыемства "Цэнтр інфармацыйных тэхналогій Мінгарвыканкама" неабходна правесці наступныя дзеянні:

- выбраць Мінск/Камунальныя плацяжы/Камун. плацяжы АІС Разлік-ЖКП;

- пры наборы нумара асабовага рахунку неабходна ўвесці першыя 10 лічбаў асабовага рахунку, адзначанага ў паведамленні (замест 11 лічбаў, якія ўводзіліся раней);

- уліковы нумар паслугі ў дрэве 11;

- у карзіне апошніх аплачаных плацяжоў паслуга будзе перайменавана аўтаматычна.

Змяніўся парадак аплаты праз АРІП камунальных і іншых плацяжоў і для таварыстваў уласнікаў і арганізацый забудоўшчыкаў. Цяпер парадак дзеянняў такі:

- выбраць Мінск/ Камунальныя плацяжы/ Плацяжы праз ЦІТ;

- уліковы нумар паслугі ў дрэве 4389101.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі