Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 верасня 2017, 10:37

У Мінску з'явяцца парк Пісьменнікаў, праспект Міру і вуліца Брацкая

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску з'явяцца парк Пісьменнікаў, праспект Міру і вуліца Брацкая. Адпаведнае рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 15 верасня 2017 года нумар 339 апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Прапановы ў камісію па найменні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых састаўных частак Мінска паступілі ад Саюза пісьменнікаў Беларусі і забудоўшчыка комплексу "Мінск-Мір".

Азялененая тэрыторыя, прылеглая да Нацыянальнай бібліятэкі ў сталіцы, названа паркам Пісьменнікаў. Прысвоены назвы праектуемым вуліцам у шматфункцыянальным комплексе "Мінск-Мір": праектуемая вуліца нумар 1 названа Брацкай, праектуемая вуліца нумар 10 - праспектам Міру.

Рашэнне Мінгарсавета дэпутатаў уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі