Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 верасня 2016, 12:46

У Мінску з 3 кастрычніка змяняецца траса тралейбуснага маршруту нумар 63

26 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску з 3 кастрычніка бягучага года змяняецца траса тралейбуснага маршруту нумар 63 "ДС "Паўднёвы-Захад" - ДС "Дружная", паведамілі БЕЛТА ў ДУ "Сталічны транспарт і сувязь".

Такое рашэнне прынята на падставе аналізу даных па напрамках і велічынях пасажырапатокаў у ходзе аптымізацыі маршрутнай сеткі.

З 3 кастрычніка рух тралейбусаў ад ДС "Паўднёвы-Захад" у напрамку прасп. Газеты "Звязда" і назад будзе ажыццяўляцца па вул. Голубева праз прыпыначны пункт "Гімназія нумар 10". З трасы маршруту выключаюцца прыпыначныя пункты "Яблыневы сад", "прасп. Любімава", "Паўднёвы-Захад-3", "Курган", "Універсам "Брэст", "Гасцініца "Зорка".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі