Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 жніўня 2016, 12:21

У Мінску з 1 верасня рухомы састаў грамадскага транспарту ў гадзіны пік павялічыцца на 35 адзінак

25 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску колькасць рухомага саставу на гарадскіх маршрутах грамадскага транспарту павялічыцца ў сувязі з пераходам на асенне-зімовы перыяд работы, паведамілі БЕЛТА ў дзяржаўнай установе "Сталічны транспарт і сувязь".

З 1 верасня на 18 аўтобусных, 13 тралейбусных і 3 трамвайных маршрутах будзе павялічана колькасць рухомага саставу ў гадзіны пік сумарна на 35 адзінак. Акрамя таго, з гэтага дня аднаўляецца работа аўтобусных маршрутаў нумароў 185С, 187, 188С, 196.

З 29 жніўня аднаўляецца работа аўтобуснага маршруту нумар 47С.

У ДУ "Сталічны транспарт і сувязь" праінфармавалі, што ў сувязі з ростам пасажырапатоку ў асенне-зімовы перыяд, а таксама з мэтай забеспячэння транспартнага абслугоўвання пасажыраў і павышэння якасці прадастаўляемых транспартных паслуг з 27 жніўня работа Мінскага метрапалітэна будзе арганізавана па зімовым графіку руху.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі