Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 лютага 2019, 19:20

У Мінску выпусцяць талоны на праезд з лагатыпам ІІ Еўрапейскіх гульняў

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску ў продажы з'явяцца талоны на праезд у грамадскім транспарце з лагатыпам II Еўрапейскіх гульняў, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве "Мінсктранс".

Іх можна будзе набыць для паездкі ў аўтобусе, тралейбусе, трамваі, электробусе і аўтобусе экспрэсных маршрутаў. Чакаецца, што першая партыя талонаў будзе надрукавана ўжо ў сакавіку.

У канцы мінулага года ў горадзе ўвялі ў абарачэнне бескантактавыя смарт-карткі новага ўзору з сімволікай знакавай спартыўнай падзеі. На карткі нанесены назва "Праязны дакумент", выявы гарадскіх славутасцей, лагатып "Мінсктранса", карцінкі, якія абазначаюць шэсць відаў пасажырскага транспарту. На адваротным баку пазначаны залогавы кошт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі