Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 красавіка 2018, 10:14

У Мінску выяўлены выпадак адру ў дзіцяці

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску лабараторна пацверджаны адзін выпадак адру ў дзіцяці, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Дзіця не было прышчэплена супраць адру, паколькі бацькі адмовіліся ад вакцынацыі. Устаноўлена, што заражэнне адбылося за межамі краіны ў час турыстычнай паездкі ў Егіпет і Украіну. У сувязі з рэгістрацыяй выпадку адру праводзіцца поўны комплекс санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў.

Паводле звестак Еўрапейскага цэнтра па кантролі і прафілактыцы захворванняў, у Еўропе пацвярджаецца ўспышка адру. На 16 красавіка зарэгістравана больш за 15 тыс. выпадкаў захворвання. Пра найбольшую колькасць выпадкаў адру паведамляецца ў Сербіі, Грэцыі, Румыніі, Францыі і Італіі. Адна з самых вялікіх успышак адру прадаўжаецца ва Украіне.

Больш за 80 працэнтаў захварэўшых не былі раней прышчэплены супраць адру, што абумовіла распаўсюджванне інфекцыі ў Еўрапейскім рэгіёне. Асноўнай прычынай нізкага ўзроўню вакцынацыі супраць адру ў асобных краінах Еўропы стаў рост колькасці адмоў ад прышчэпак, што пачаўся з 2010 года. Органы аховы здароўя еўрапейскіх краін прадаўжаюць правядзенне санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў, у тым ліку вакцынацыю насельніцтва супраць адру.

Міністэрства аховы здароўя Беларусі рэкамендуе грамадзянам улічваць гэту інфармацыю пры планаванні паездак і нагадвае аб важнасці прафілактычных прышчэпак супраць адру.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі