Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 верасня 2016, 16:02

У Мінску ў 2017 годзе плануецца пабудаваць 644 тыс. кв.м жылля

22 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску ў 2017 годзе плануецца пабудаваць 644 тыс. кв.м жылля, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт Мінгарвыканкама.

Старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Дзмітрый Гурыненка адзначыў, што заданне на 2016 год па ўводзе жылля складае 735 тыс. кв.м. Паводле папярэдняй інфармацыі, па выніках 9 месяцаў у сталіцы можа быць здадзена 530–560 тыс. кв.м. Гэта ўсяляе ўпэўненасць, што гадавое заданне будзе выканана ў поўным аб'ёме.

У 2017 годзе новыя жылыя дамы будуць узводзіцца ў раёне вуліц Міхалова - Алібегава, на месцы былой вёскі Сухарава, прадоўжыцца забудова ў Лошыцы-6 і Лошыцы-9, плануецца забудова ў Лошыцы-8 і Чыжоўцы (тут ідзе адсяленне жыльцоў). Будуць узведзены жылыя дамы і на тэрыторыі комплексу "Мінск-Мір". Цяпер там будуецца першы жылы аб'ект - "Дыядэма", у 2017 годзе пачнецца будаўніцтва яшчэ 5 дамоў.

Чарговай пляцоўкай для жыллёвага будаўніцтва стане ўчастак у межах вуліц Кабушкіна - Шышкіна (на месцы воінскай часці, якая вызваліць частку тэрыторыі). У 2018 годзе УКБ Заводскага раёна плануе пачаць тут жыллёвае будаўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі